Settings

settings

Customize the font:

1. Open Sans
2. PT Serif

Kerning:

1. Standart:
2. medium:
3. high:

Pictures

ON
OFF

Image color

ON
OFF
Default setting

Site color:

ц
ц
ц

Font

а
а
а
а
Turn Off

ШТО НЕАБХОДНА ВЕДАЦЬ ДЛЯ ПАЕЗДКІ У ТУРЫСЦКА-РЭКРЭАЦЫЙНУЮ ЗОНУ «БРЭСТ» БЕЗ ВІЗЫ:

  1. Замежныя грамадзяне без адкрыцця віз могуць прыехаць у Беларусь на тэрыторыю турысцка-рэкрэацыйнай зоны "Брэст". Наведваць без візы можна наступныя тэрыторыі:
  • горад Брэст;
  • Брэсцкі раён;
  • Камянецкі раён;
  • Пружанскі раён;
  • Жабінкоўскі раён;
  • Свіслацкі раён (Гродзенская вобласць).
  1. Перакрочыць Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь з Рэспублікай Польшча можна ў пунктах пропуску:
  • аўтадарожным пункце пропуску «Брэст» («Цярэспаль»), «Дамачава» («Славацічы»), «Пясчатка» («Полаўцы»);
  • Кропка спрошчанага пропуску «Перароў» («Белавежа»);
  • Чыгуначны пункт пропуску «Брэст» («Цярэспаль»);
  • Пункт пропуску «Аэрапорт Брэст».

3. Падставай для наведвання без візы з'яўляецца дакумент устаноўленага ўзору, які выдае замежнаму грамадзяніну беларуская турыстычная фірма.

4. Для атрымання дадзенага дакумента турысту неабходна:

• не пазней, чым за 48 гадзін перад планаваным прыездам звязацца з тураператарам, якія маюць права афармляць такія дакументы;

• падаць тураператару копію (скан) старонак пашпарта з фатаграфіяй. Пазначыць даты плануемага візіту. Забраніраваць мінімум 2 турыстычныя паслугі. Даць кантактныя дадзеныя для зваротнай сувязі.

5. Перад выездам неабходна аформіць страхавы поліс на знаходжанне ў Рэспубліцы Беларусь.

6. Пры бязвізавым ўездзе ў Рэспубліку Беларусь замежны грамадзянін у пункце пропуску абавязаны прад'явіць:

• Сапраўдны дакумент для выезду за мяжу (пашпарт);

• Дакумент устаноўленага ўзору, якi дае права на наведванне (афармляецца турыстычнай фірмай);

• Медыцынскую страхоўку.